Экстранна пакінуў краіну з-за крымінальнай справы

  • Гісторыя

Я — Шыцікаў Віталь Пятровіч. 10.09.2021 быў вымушаны тэрмінова пакінуць РБ у сувязі з крымінальным перасьледам з боку ўладаў.
Я разам з іншымі неўстаноўленымі асобамі ўвечары 10 жніўня прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, крычалі «Жыве Беларусь!», «Ганьба», «Ідзі!». і пляскалі ў далоні. У выніку гэтага я быў паранены ў левую нагу светлашумавой гранатай.

21 студзеня судом горада Наваполацк я асуджаны на 2 гады хіміі. Я падаў апеляцыю і 26 сакавіка суд горада Віцебска пакінуў прысуд без зменаў. 29 красавіка я прыбыў у прызначанае месца ВУАТ-26 Гарадзенская вобласць, вёска Гінавічы. Правёўшы там больш за месяц мне стала вядома, што пракурор падаў апеляцыю на суд і запатрабаваў больш жорсткага пакарання. Тым жа днём мяне адпусцілі дадому і я прыняў рашэнне хавацца не дачакаўшыся суда, бо ведаў, што гэты суд будзе апошнім і ён будзе вельмі жорсткім.

Па выніку суда ад 18.06.2021 г. мяне прысудзілі да двух гадоў і шасці месяцаў зняволення ў калоніі агульнага тыпу. Я па-ранейшаму знаходжуся ва ўцёках і з'яўляўся палітычным зняволеным на момант знаходжання ў папраўчай установе.

Якая сума неабходна?

1550 € — жыллё першыя два месяцы, ежа і адзенне.

:
€ 515
Збор завершаны. Сабрана: € 515