Дапамога ўкраінскай сям'і беларускага палітвязня

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Я – беларускі палітычны вязень, бацька дваіх маленькіх дзяцей. У цяперашні час я адбываю тэрмін. Мяне двойчы судзілі за адно і тое ж «злачынства».

Першы раз мне далі штраф 80 базавых велічыняў за выхад на мітынг. А праз некаторы час мяне жорстка затрымаў ГУБАЗіК, і следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па гэтым жа эпізодзе. Мой банкаўскі рахунак заблакавалі, канфіскавалі ўсе тэлефоны і 2 ноўтбукі, а мяне пазбавілі волі.
Віну сваю я не прызнаў, аб чым абсалютна не шкадую.

За час знаходжаньня на “хіміі” я правёў у ШІЗА 20 сутак за парушэньні, якія былі наўмысна і несправядліва мне прыпісаныя.

Мая жонка — грамадзянка Украіны, карэнная жыхарка Кіева. У нас двое непаўналетніх дзяцей. Мы жылі ў Беларусі. Практычна адразу пасля таго, як мяне пасадзілі, яна з'ехала да сябе дадому, таму што від на жыхарства ёй больш не працягнулі.
Нягледзячы на складаную і небяспечную абстаноўку ва Украіне, яна не пакінула сваю краіну і не пераехала ў бяспечную Еўропу.

За ўвесь гэты час я амаль ні да каго не звяртаўся па дапамогу. Але улічваючы што мне, як і шматлікім іншым асуджаным, ад дзяржавы быў прад'яўлены грамадзянскі салідарны пазоў на «непад'ёмную» суму, а таксама, што мой рахунак заблакаваны і ўся маёмасць апісана і знаходзіцца пад арыштам (у рахунак забеспячэння гэтага ж грамадзянскага пазову), я прашу вас аб дапамозе.

Я цудоўна разумею, што пасля вызвалення я буду вымушаны з'ехаць з Беларусі да сваёй сям'і, таму што нясу адказнасць за іх жыццё і здароўе. Пражыванне ў Беларусі ці Расіі мной не разглядаецца да таго часу, пакуль гэтыя рэжымы не ўпадуць. Мне вельмі трэба дапамагчы сваёй сям'і пратрымацца да таго моманту, пакуль мы не ўз'яднаемся. У нас апускаюцца рукі, бо я быў адзіным карміцелем у сям'і. Я буду ў стане дакументальна даць справаздачу за кожную выдаткаваную намі капейку.

Буду вельмі ўдзячны любому чалавеку, хто не застанецца абыякавым да маёй сітуацыі і працягне маёй сям'і руку дапамогі. Пры першай магчымасці буду абавязкова ахвяраваць на такія зборы.

Сума збору:

€6500 Дапамога сям'і на харчаванне і пражыванне ва Ўкраіне. Адзенне і цацкі для дзяцей. Медыцына. Выплата часткі пазову, каб пазбегнуць канфіскацыі арыштаванай маёмасці. Частка грошай пасля таго, як я выйду, сыдзе ў мяне на дарогу да сям'і.

:
€ 849
Збор завершаны. Сабрана: € 849