Мяне завуць Віталь Тысеў і я з'яўляюся актывістам Стоўбцаў. У 94-м годзе атрымаў траўму хрыбетніка, калі служыў у войску. Дадзеная траўма не была карэктна дыягнаставана ў свой час. Да падзей 2020 года я рэгулярна звяртаўся са скаргамі да лекараў у Беларусі, ляжаў у шпіталі, але, на жаль, якасна правесці дыягностыку і выставіць слушны дыягназ лекары не змаглі ці не захацелі. Выстаўляўся дыягназ, які не патрабуе прысваення групы інваліднасці.
У 2020 годзе я актыўна ўдзельнічаў у пратэсных акцыях, арганізоўваў мерапрыемствы ў горадзе Стоўбцы. 9 жніўня быў затрыманы, калі чакаў аб'яўлення вынікаў выбараў каля райвыканкама. Быў збіты ў РУУС, што прывяло да ўскладнення сітуацыі з траўмай хрыбетніка. Зявіліся праблемы з рухамі і хадзьбой.
Пасля 9 жніўня працягваў удзельнічаць у акцыях, арганізоўваў пратэсныя мерапрыемствы ў сваім горадзе, дапамагаў і арганізоўваў дапамогу палітвязням. Удзельнічаў у ініцыятыве кааліцыі пратэсных двароў. Затрымліваўся, адбываў адміністратыўны арышт і атрымаў штраф у сувязі са сваім удзелам у пратэсным руху. У жніўні 2021 года сябры, з якімі я ладзіў акцыі ў Стоўбцах, былі затрыманыя, а на працы мяне сталі папярэджваць аб тым, што ў мяне таксама будуць праблемы, таму я тэрмінова выехаў у Польшчу.
На дадзены момант я пражываю ў Польшчы, у мяне аформлены статус міжнароднай абароны. Захворванне прагрэсуе. Калі не будзе праведзена аперацыя, я ў хуткім часе буду паралізаваны. Бо захворванне складанае — клінікі ў Польшчы не бяруцца за лекаванне. На гэты момант была знойдзена клініка ў Нямеччыне, якая зможа правесці неабходнае даабследаванне і пратэзаванне хрыбетніка.
Якая сума неабходна?
5000 € — лекаванне на этапе № 1 (дэталёвае абследаванне і вызначэнне тыпу аператыўнага ўмяшання); лекаванне на этапе №2 (аператыўнае ўмяшанне); лекі на перадаперацыйны перыяд.