Дапамога для рэлакейту актывістаў

  • Гісторыя

Наша гісторыя супраціву пачалася задоўга да падзей жніўня, а дакладней у траўні, калі я была звольненая за публічную негатыўную адзнаку дзейнасці дзяржавы ва ўмовах квідыда. Так я ўключылася ў грамадзянскія ініцыятывы, а потым стала актывістам у сваім раёне. З 18 чэрвеня я «гуляла» па Менску кожны раз, калі гэтага патрабавалі абставіны. Са жніўня да мяне далучыўся муж, і мы «шпацыравалі» разам да яго затрымання. З ізалятара ён выйшаў з ковідам, а таксама з пазбаўленнем правоў на год за так званае блакаванне дарог.
Мне ж удавалася пазбягаць затрыманняў даволі доўга, хаця я вельмі актыўна ўключылася ў жыццё раёна, займаючыся тым, што сягоння называюць «арганізацыяй, каардынацыяй, фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці». Таксама я расказвала пра сітуацыю ў Беларусі за мяжой, прымаючы ўдзел у канферэнцыях, даючы інтэрв'ю, маючы зносіны з прадстаўнікамі дыяспар.

Зімой мяне ўсё ж такі затрымалі, а калі я выйшла з Акрэсціна, то даведалася, што пры аглядзе міліцыяй нашай кватэры зніклі грашовыя сродкі, а мужа звольнілі з працы ў сувязі з пазбаўленнем правоў. Такім чынам, мы абодва засталіся без працы і да апошняга не планавалі выязджаць з краіны, але мужа пачалі шукаць прадстаўнікі крымінальных органаў, а мной занялася падатковая.
Пакуль мы рыхтавалі гэты збор, мая гісторыя дапоўнілася! У канцы ліпеня да нас пачалі біцца ў дзверы, па ўсёй бачнасці, супрацоўнікі ГУБАЗ. Мы не адчынялі дзверы каля 2 гадзін, пасля чаго прыехалі супрацоўнікі КДБ. Быў зроблены ператрус, пасля якога нас павезлі ў КДБ. Пасля допыту мужа адпусцілі, а мне далі 15 сутак паводле артыкула 24.3.

Мы прынялі складанае для нас рашэнне з'ехаць, каб працягнуць сваю дзейнасць з-за мяжы, далучыўшыся да адной з ініцыятываў супраціву. А апошнія падзеі гэтаму паспрыялі, і мы вымушаныя былі “з'ехаць”.

Т.к. часу на падрыхтоўку нармальнага ад'езду ў нас не было, а на новым месцы мы пакуль не ўладкованыя афіцыйна, мы маем патрэбу ў фінансавай падтрымцы.

Калі ў нас была магчымасьць, мы дапамагалі беларусам і рабілі ўсё, што магло б наблізіць нашую перамогу. Цяпер дапамога патрэбна нам, а мы не падвядзем і працягнем даціскаць рэжым.

Якая сума неабходна Юліі і Сяргею Юхно?

1550 € — Указаная сума разлічвалася з улікам выдаткаў на праезд, харчаванне і арэнду жылля на час адбыцця каранціну. Сума дзеліцца на дваіх чалавек: 750 € на кожнага.

:
€ 1 089
Збор завершаны. Сабрана: € 1 089