6-гадовая Маша стукнулася галавой. Лекары зрабілі ёй МРТ і сказалі, што трэба тэрмінова апераваць — у дзяўчынкі выявілі пухліну. Каб правесці неабходную аперацыю трэба хаця б 2 \ 3 ад агульнага кошту медпаслугі, а гэта 180000 грыўняў (5820 €).
Маша з мамай Аксанай Марцешкінай жывуць у хостэле, жанчына ўцякла з Беларусі ад крымінальнага пераследу за ўлёткі, якія яна распаўсюджвала. Цяпер Аксана разам з дачкой знаходзяцца ў шпіталі. Рахунак часу дзяўчынкі ідзе на дні.
Вы можаце сваёй дапамогай выратаваць жыццё дзіцяці!
Якая сума неабходна?
€5820 — гэта 2\3 кошту аперацыі.