Мяне завуць Станіслаў. Мая гісторыя пачалася ў горадзе Менску і Горадні. 10-11 жніўня я выходзіў на мірныя пратэсты, дзе быў збіты супрацоўнікамі АМАПа. Я страціў прытомнасць і мяне выкінулі на ходнік ля праезнай часткі дарогі. Пасля чаго я ачуняў у машыне хуткай дапамогі. Я зафіксаваў пабоі і напісаў заяву ў пракуратуру і Партызанскі РУУС.
У Менску мяне звольнілі з працы. Пасля гэтага я быў вымушаны з'ехаць у Горадню. З 2018 года я працаваў у фондзе «Рука дапамогі і падтрымкі Беларусь», які аказваў дапамогу асуджаным, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі і людзям, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі.
Пасля мірных пратэстаў 10-12 жніўня мяне неаднаразова выклікалі ў КДБ і Гарадзенскую міліцыю, дзе мне пагражалі словамі, што я «дрэнна скончу і сяду надоўга». У лютым невядомыя ў балаклавах, моцна мяне збілі каля інтэрната: зламалі чатыры рэбры. Была напісана заява, пасля чаго зноў паступалі пагрозы, і я быў вымушаны з'ехаць у Маскву на аперацыю. У шпіталі я правёў месяц, а пасля — падрыхтаваў усе неабходныя дакументы для працы.
Я стаў працаваць поварам на Арбаце, але так як фонд «Дапамогі і падтрымкі» не закрыты, — да мяне паступалі звароты ад былых асуджаных, якія адбывалі пакаранне ў Расеіі.
Напрыканцы лістапада па дапамогу звярнуліся двое асуджаных з Расеі. Ім была аказаная дапамога, а праз пяць дзён мяне затрымалі супрацоўнікі ФСБ. На працягу не поўных трох сутак мне задавалі розныя пытанні, у якіх таксама чыталіся пагрозы. Пасля гэтага было прынятае рашэнне пакінуць Расею і з'ехаць ва Украіну.
Цяпер я маю патрэбу ў фінансавай дапамозеі, каб пачаць жыццё ў новай краіне.
Якая сума неабходна?
1150 € — арэнда жытла, купля прадуктаў харчавання, адзення, абутку і на праезд грамадскім транспарце, купля мабільнага тэлефона і сімкарты.