У ноч 9 на 10 сакавіка па Карасценю быў нанесены ракетна-бомбавы ўдар. Горад бамбілі расейскія самалёты, якія ўзляцелі з беларускіх аэрадромаў. Удар прыйшоўся ў тым ліку па тэрыторыі былога малаказавода, дзе ў гэты момант знаходзіліся дальнабойшчыкі 35-гадовы Іван Рогаў і 38-гадовы Дзмітрый Шылец.
Абодва атрымалі моцныя апёкі, ад якіх Іван Рогаў неўзабаве сканаў. На жаль, на другія суткі барацьбы за жыццё памёр у шпіталі і Дзмітрый Шылец. Абодвух хлопцаў забіла расійская авіяцыя, якая дзейнічала з тэрыторыі нашай краіны.
Сем'і кіроўцаў аказаліся без карміцеляў і ў цяжкім становішчы. У нашых сілах падтрымаць іх матэрыяльна.
Якая сума неабходна?
4000 € — Дапамога сем'ям загінулых.