Фінансавая дапамога сям'і Трызна

  • Гісторыя

Ўсім прывітанне! Мяне завуць Алена. Ніколі не думала, што буду прасіць аб дапамозе і падтрымцы. Я перахала ў Грузію з Беларусі, ратуючыся ад турмы з-за майго ютуб канала. Выратавала тое, што я так доўга пратрымалася – мала падпісчыкаў.
У мяне 2 група інваліднасці па агульным захворванні. Працаваць забаронена зусім. Да гэтага моманту я знаходзілася цалкам на ўтрыманні сына. З 1 снежня 2021 года сына скарацілі, але мы знайшлі яму працу ў іншай краіне і яму трэба з'ехаць. Цяпер нашай сям'і неабходны сродкі на аплату жытла, каб пратрымацца 2 месяцы. Загадзя дзякуй вам за падтрымку. Жыве Беларусь!

Якая сума неабходна?

700 € — на аплату жытла і на куплю ежы.

:
€ 730
Збор завершаны. Сабрана: € 730