Вітанкі! Мы, каманда BYMEDSOL і медыя-праект «Белыя Халаты», звяртаемся да вас з важнай просьбай.
У нашай краіне, дзе медыцынскія работнікі рэгулярна сутыкаюцца з рэпрэсіямі, многія мядсёстры падвергліся несправядліваму абыходжанню за сваю адкрытасць і жаданне дапамагаць. Мы запускаем збор сродкаў, каб падтрымаць трох беларускіх медсясцёр, якія пацярпелі ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі.
Гэтыя жанчыны не менш адважныя, чым іх калегі-лекары, якія выступілі супраць несправядлівасці, дапамагалі ахвярам рэпрэсій падчас пратэстаў і адкрыта выказвалі сваю пазіцыю. У выніку ім давялося з'ехаць з краіны, каб пазбегнуць немінучага арышту.
У той час як іх калегі-лекары часта знаходзяць магчымасці для працы, мядсёстрам значна складаней уладкавацца на працу па спецыяльнасці пасля пераезду. Гэтыя жанчыны, якія аддалі гады свайго жыцця на вывучэнне і практыку ў медыцыне, цяпер апынаюцца ў сітуацыі, калі іх навыкі і досвед не дастасавальныя ў новай рэальнасці.
Мы не можам заставацца ў баку, бачачы, як тыя, хто ратаваў жыцці і клапаціўся аб здароўі іншых, цяпер змагаюцца за сваё ўласнае выжыванне.
У дадзены момант у нас ёсць тры пацверджаныя гісторыі рэпрэсій у дачыненні да гэтых жанчын (і яшчэ больш тых, каго мы не змаглі адшукаць), і мы хочам падтрымаць іх. Яны вырашылі застацца ананімнымі, бо бяспека іх сем'яў усё яшчэ пад пагрозай.
Мы заклікаем вас праявіць салідарнасць і аказаць неабходную падтрымку гэтым людзям. Вашы ахвяраванні пойдуць на дапамогу ў адаптацыі да новага жыцця ў бяспецы.
Дзякуй за вашу падтрымку!
Сума збору:
€1500
Вашыя ахвяраванні пойдуць на дапамогу ў адаптацыі да новага жыцця тром беларускім мядсёстрам.