Дапамога Віталю Трыгубаву — юрысту і палітолагу, якому пагражае крымінальная справа за грамадзянскую пазіцыю

  • Гісторыя

Віталь ужо даўно з'яўляецца грамадзянскім актывістам, больш за пяць гадоў прымае актыўны ўдзел у палітычных і грамадзянскіх кампаніях. Сярод іх — акцыі па абароне ўрочышча Курапаты, падтрымка затрыманых па палітычных матывах і шмат іншага.

У траўні 2020 года Віталь быў затрыманы на пікеце па зборы подпісаў за аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты. Яго асудзілі на 5 сутак па арт. 23.34 («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»). Пасля адмовы ЦВК у рэгістрацыі двум кандыдатам у прэзідэнты Віталь быў абураны рашэннямі сябраў выбарчай камісіі і, як следства, — зноў затрыманы і асуджаны на 15 сутак.

На выбарах ён стаў незалежным назіральнікам, аднак ужо на трэці дзень датэрміновага галасавання быў затрыманы сілавікамі і асуджаны па скайпе за «хуліганства» і «непадпарадкаванне» на 10 сутак. Затым у жыцці Віталя пачалася чарга выклікаў у пракуратуру і ДФР, а таксама — пастаянныя суды. Гэты страшны перыяд доўжыўся амаль паўтара гады. Апроч іншага, Віталя прыцягнулі ў якасці сведкі па крымінальнай справе. Пасля чарговага затрымання па арт. 342 КК РБ Віталь усвядоміў, што пагроза страціць свабоду на доўгі тэрмін стала адчувальнай, і прыняў рашэнне пакінуць краіну. Цяпер яму патрэбная фінансавая падтрымка да моманту, пакуль не будзе знойдзена працаўладкаванне ў новай краіне.

Якая сума неабходна?

700€ – выдаткі на пераезд, афармленне дакументаў, матэрыяльная падтрымка на першы час.

:
€ 754
Збор завершаны. Сабрана: € 754