Я палітвязень. Сяджу на «хіміі».
Нядаўна маёй маме паставілі дыягназ, праз які ёй складана перасоўвацца: энтэзапатыя, тэндыноз ахілавых сухажылляў (нутрыствольныя парывы правага ахілавага сухажылля). 2-х ст. падэшвеннай фасцыі, 2-х ст. пярэдняя малобярцова-таранная лігаметэапія, дэгенератыўныя змены галёнкаступнёвых суставаў.
Вылекаваць яе вельмі складана, але можна спыніць развіццё хваробы. Мама жыве адна. Я не магу быць з ёю побач, і не магу дапамагчы ёй.
Каб спыніць хваробу і знізіць болевы сіндром, маме трэба прайсці курс рэабілітацыі ў санаторыі. Самы танны курс рэабілітацыі і купля неабходных лекаў абыдуцца ў 2800 Еўра.
Сума збору:
2800 еура – пракалоць курс лекі асянтыл (вельмі важна!). Таксама лекі: кандэрсартан, амладыпін, бісапралол, аспікард, разувастын, эўтырокс, серміён.
Транспартыроўка, суправаджэнне, медыцынская кансультацыя і рэабілітацыя ў лячэбным санаторыі (меркавана горад Калабжэг, Польшча).