Добры дзень!
Мы «Франц» і «Алекс» – беларускія добраахвотнікі з палка Каліноўскага. Мы актыўна ўдзельнічаем у баявых дзеяннях ўва Ўкраіне і разам з нашымі братамі стаім на абароне свабоды і незалежнасці.
У бліжэйшы час мы плануем прыступіць да выканання задач у батальёне «Волат» і працягнуць актыўна супрацьстаяць ворагу.
Для паспяховага выканання баявых заданняў нам трэба быць мабільнымі, таму што ва ўмовах вайны на рахунку кожная секунда, і ад хуткасці нашай рэакцыі можа залежаць чыёсьці жыццё. Таму мы маем вострую патрэбу ў транспартным сродку, які б пасаваў для франтавога бездарожжа – нам патрэбен пікап. Гэты «жалезны конь» дапаможа нам хутка рухацца па франтавых дарогах і дастаўляць байцоў, неабходнае абсталяванне і боепрыпасы наўпрост ў эпіцэнтр падзей.
А калі падрабязней, добрая машына патрэбна, каб мы маглі:
- хутка перавозіць людзей і боепрыпасы ў месцы, куды звычайная машына не даедзе;
- эвакуаваць параненых з поля бою;
- дастаўляць людзей і абсталяванне да лакацый такім чынам, каб заставацца незаўважанымі.
Мы звяртаемся да вас, нашыя сябры і хаўруснікі, з просьбай падтрымаць наш збор на набыццё аўтамабіля. Ваша дапамога дазволіць нам працягваць змагацца з агрэсарам, які прыйшоў са зброяй на ўкраінскую зямлю. Наша канчатковая мэта – не толькі вызваленне Ўкраіны, але і вяртанне свабоды нашай роднай Беларусі.
Важна:
Мы таксама хочам адзначыць, што арганізацыяй збору займаемся асабіста мы, і прадстаўнікі штаба (пазыўныя «Ваніш» і «Мікола») не маюць да гэтага дачынення. Упэўніваем, што сабраныя сродкі пойдуць выключна на патрэбы нашай групы.
Разам мы мацнейшыя.
Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!
Сума збору:
€6000
Гэта сярэдні кошт пікапа. Рынак цяпер не самы стабільны, але мы прыглядаемся да адной з наступных мадэляў (+ трэба будзе давесці яе да ладу):
- Jeep Grand Cherokee;
- Mitsubishi Pajero;
- Nissan Pathfinder;
ці нешта з гэтага.