Беларусы, вітаю!
Я – беларус, баец Палка Кастуся Каліноўскага, мой пазыўны «Ісус». З першых дзён вайны я ваюю за свабоду Ўкраіны і Беларусі. Быў паранены, але заставацца ўбаку – не мой выбар. Цяпер мая задача – эвакуацыя пашкоджанай тэхнікі з перадавой, каб яе можна было адрамантаваць і зноў вярнуць у бой.
Фронт – гэта не толькі людзі са зброяй, але і машыны, якія кожны дзень выконваюць важныя задачы. Параненых трэба хутка даставіць у шпіталь, боепрыпасы – падвезці да перадавой, а падбіты транспарт – вывезці і аднавіць. Без тэхнікі няма хуткасці, няма бяспекі, няма эфектыўнасці.
Для працы ў мяне былі два эвакуатары: IVECO Eurocargo – для лёгкіх машын, і MAN(8т) – для лёгкабранаваных аўто. Але нядаўна здарылася бяда: падчас абстрэлу IVECO быў знішчаны, а MAN – сур'ёзна пашкоджаны. Цяпер я не магу эвакуаваць тэхніку, а гэта значыць, што нашы байцы губляюць машыны, якія маглі б зноў пайсці ў бой.
Таму я звяртаюся да беларусаў і ўсіх неабыякавых людзей: дапамажыце мне аднавіць эвакуацыю! Нам трэба набыць новы эвакуатар IVECO і адрамантаваць MAN.
Жыве Беларусь!
Слава Ўкраіне!
Сума збору:
€10080
IVECO Eurocargo (6980)
€4500 – купля аўтамабіля
€200 – замена расходнікаў
€680 – рамонт хадавой часткі + узмоцненыя рысоры
€700 – купля лябёдкі
€700 – дастаўка машыны ва Ўкраіну
€200 – мацавальныя рэмні
MAN(8т)
€1050 – рамонт рухавіка
€950 – рамонт гідраўлікі
€850 – рамонт хадавой часткі
€250 – замена расходнікаў