Дапамога сям'і рэпрэсаванага беларуса рэлакавацца ў Польшчу

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень!

Мяне завуць Андрэй [імя з меркаванняў бяспекі змененае, Фонд BYSOL мае ўсе ідэнтыфікацыйныя дакументы].

У красавіку 2023 года мяне затрымалі за ўдзел у мітынгах. Спачатку змясцілі ў СІЗА на 2 месяцы, а потым асудзілі па артыкуле КК 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і прызначылі два з паловай гады хатняй хіміі (від пакарання, калі асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі).

Я застаўся без працы. Знайсці новую працу з маім прысудам было складана, бо працадаўцы баяліся ўвагі з боку міліцыі. Але пазней пракуратура палічыла мой прысуд занадта мяккім і падала пратэст. Мне прызначылі яшчэ адзін суд, пасля якога магчыма адправілі б у калёнію.

Я не стаў чакаць другога суда, і мы з сям'ёй прынялі рашэнне з'яжджаць у Польшчу.
Каманда BYSOL вывезла спачатку мяне, а сям'я далучыцца крыху пазней.

Але ўжо цяпер мне трэба вырашаць пытанні побыту, бо мы знаходзімся ў цяжкім фінансавым становішчы:
Нам трэба пагасіць доўг за паслугі адваката, які адстойваў мае інтарэсы ў судзе;
Нам трэба наладзіць побыт у новай краіне.

Дзякуй!

Сума збору:

€3000

Доўг за адваката — € 450
Прадметы побыту — €180
Пасцельныя прыналежнасці для траіх — € 150
Сродкі гігіены — €70
Цёплыя рэчы на 3 чалавек — €400
Набор прадуктаў на першы час — € 250
Кватэра і камуналка за месяц + дэпазіт — € 1500

:
€ 1 032
Збор завершаны. Сабрана: € 1 032