Добры дзень!
Мяне завуць Антон.Праз тое, што мае блізкія знаходзяцца ў Беларусі, а сам я занесены ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», я не магу назваць сваго сапраўднага імені [імя з меркаванняў бяспекі змененае, Фонд BYSOL мае ўсе ідэнтыфікацыйныя дакументы].
У 2021 годзе мяне затрымалі за каментар па «справе Зельцэра» – артыкул 130 КК РБ (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці). Пазней да маёй справы дадаліся яшчэ 2 артыкулы.
Быў суд. Мяне скаралі на два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Я адседзеў увесь тэрмін і нядаўна выйшаў на волю.
Цяпер я знаходжуся ў Варшаве. Падзарабляю на розных працах і праходжу навучанне на курсах па Data Science. Але праз тое, што мне давялося тэрмінова з'яжджаць з краіны, у мяне няма грошай, каб купіць сабе нармальны кампутар, які неабходны для будучай працы.
Яшчэ я ў сталай трывозе праз недахоп сродкаў нават на самыя базавыя рэчы накшталт пакупкі ежы і арэнды пакоя.
Прашу дапамогі. Мне патрэбныя грошы, каб стаць на ногі і пачаць жыць нанова.
Сума збору:
€2400
ПК/Ноўтбук для навучання і працы – €1100
Арэнда жылля на 2 месяцы – € 800
Ежа на 2 месяцы – € 400
Адзенне на зіму – € 100