Добры дзень!
На сувязі каманда збораў BYSOL.
Да нас па дапамогу звярнулася беларуска. У 2020 годзе пра яе пісалі СМІ, аднак сама жанчына да гэтага часу знаходзіцца ў Беларусі. І мы баімся, што нават калі заменім некаторыя дэталі яе гісторыі, усё адно можам падставіць заяўніцу пад удар. Таму шмат расказаць пра яе мы не можам. Толькі агульныя звесткі.
Наша заяўніца працавала педагогам у адной з навучальных устаноў. У 2020 годзе яна выходзіла на акцыі, за што была звольнена. Пазней яе затрымалі. Жанчына прайшла праз суткі, СІЗА і суды. Атрымала тэрмін. Нядаўна яна выйшла з калоніі і цяпер просіць вашай дапамогі.
Справа ў тым, што ў заяўніцы з'явіліся праблемы са здароўем. Патрэбна аперацыя. Калі своечасова не вырашыць праблему, то сітуацыя ўскладніцца. Просім вас дапамагчы жанчыне.
«Ведаю, што вельмі многія з'ехалі з краіны і падзяляюць маю пазіцыю, таму звяртаюся да ўсіх неабыякавых людзей з просьбай аб дапамозе. Загадзя ўдзячная ўсім, хто мае дачыненне».
Сума збору:
€2000
Столькі каштуюць усе неабходныя медыцынскія працэдуры для нашай заяўніцы.