Фінансавая дапамога палітычнаму ўцекачу

  • Гісторыя

Добры дзень! Мяне завуць Аляксей Сопін.

У 2017 годзе я ўдзельнічаў у «Маршах недармаедаў». У 2020 годзе я браў удзел у пратэстах пасля выбараў у Беларусі.

У 2021 годзе міліцыя затрымала мяне, бо на адным з маршаў быў заўважаны мой тэлефон. Спачатку мне далі 15 сутак за «непадпарадкаванне». Пазней завялі крымінальную справу за каментар, знойдзены ў маім тэлефоне.

Мне вынеслі прысуд: 2 гады «хатняй хіміі». Гэта від пакарання, пры якім асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі. Падчас яго адбыцця мяне некалькі разоў змяшчалі ў ІЧУ за парушэнні.

Разумеючы, што «хатнюю хімію» могуць замяніць рэальным зняволеннем, я звярнуўся ў BYSOL з просьбай аб эвакуацыі. Каманда выдатна справілася, нягледзячы на маю забарону на выезд. Вялікі ім дзякуй!

Цяпер я ў Польшчы. Працаваў на розных працах, каб разлічыццах з запазычанасцямі і назбіраць на міжнародную абарону. З даўгамі справіўся, але заробак за апошні месяц мне не выплацілі.

Пасля падачы на міжнародную абарону я страціў права на афіцыйную працу. Гэта можа працягвацца ад чатырох месяцаў да года. Цяпер я знаходжуся ў лагеры для бежанцаў. Умовы тут прымальныя, але грошай у мяне няма. Мне патрэбныя сродкі на зімовае адзенне, абутак і некаторыя бытавыя патрэбы.

Сума збору:

€912

€150 — на зімовае адзенне і абутак
€200 — выдаткі на жыццё
€562 — аплата пакоя на 3 месяцы

:
€ 957
Збор завершаны. Сабрана: € 957