Мяне завуць Міхась Ціхановіч. У 2020 годзе я пракаментаваў артыкул на «Onliner» аб выказваннях так званага прэзідэнта аб нашым нацыянальным сцягу. У каментары я выказаў сваё меркаванне і грамадзянскую пазіцыю, за што ў 2021 годзе атрымаў два гады «хатняй хіміі».
Пасля вынясення прысуду, мяне не паспелі звольніць, бо па пастанове інспекцыі КВІ ў мяне павінна быць праца. Аднак рэжымам было прынятае іншае рашэнне: мне абмежавалі магчымасць працаваць роўна на адну стаўку. Я працую ў медыцыне, не буду называць ўстанову, каб пазбегнуць праблем, але адна стаўка ў гэтай сферы — гэта сродкі для куплі прадметаў першай неабходнасці. Раней я падтрымліваў сям'ю з дапамогай падпрацовак, але пасля суда, з усіх месцаў падпрацоўкі мяне абавязалі звольніць, абмежаваўшы рэжым перамяшчэння знаходжаннем дома ў час, які застаўся пасля працы.
У 2009 годзе ў мяне нарадзілася дачка, а ў 2010 годзе ў нас дыягнаставалі дысплазію тазасцегнавога сустава, ў выніку няправільнага лекавання якога мы выйшлі на інваліднасць з дыягназам «аваскулярны некроз шыйкі галоўкі сцягна». Лекаванне было доўгім і дарагім, нягледзячы на дапамогу дзяржавы. Неабходных сродкаў у нас жонкай не было, таму мы добра ўлезлі ў крэдыты.
У 2018 годзе нам знялі інваліднасць, але крэдыты засталіся. Мы гасілі іх, хаця грошай і не заўсёды хапала. Давялося ўзяць яшчэ крэдыт. Я заўсёды працаваў на дзвюх працах і з часам мы пачалі патроху выраўноўвацца ў выплатах, але атрымаўшы тэрмін — усё павалілася. На сённяшні дзень майго і жончынага заробку ледзь стае на выплату па крэдытах (12 штук), а трэба харчавацца, карміць дзіця і працягваць рэабілітацыю дачкі. Толькі таму ў гэты цяжкі для мяне перыяд я прашу дапамогі ў неабыякавых беларусаў!
Мы будзем неверагодна ўдзячныя кожнаму, хто падтрымае нас у працэсе пераадолення гэтага цяжкага становішча, ў якое нас паставіў рэжым.
Якая сума неабходна?
2000 € — пагашэнне крэдыту, пагасіўшы які мы зможам самастойна працягваць выплаты і ўтрымліваць сям'ю.