Наш герой – знакаміты дзеяч культуры, якога ведаюць многія беларусы. Але мы мусім пакінуць ягонае імя ў сакрэце, бо ён і цяпер жыве ў Беларусі. Праз палітычны пераслед і праблемы са здароўем ён не можа працаваць.
Калі чалавек апынаецца ў галечы і без сталага заробку, услед псуецца здароўе. Так і наш герой, звярнуўшыся да лекараў, аказаўся перад складаным выпрабаваннем: стаматалагічныя праблемы настолькі сур'ёзныя, што выправіць сітуацыю каштуе вялікіх сродкаў. А ягоная праца цалкам залежыць ад таго, як ён выглядае і як размаўляе.
Часткова свае стамалагічныя праблемы ён вырашыў за рэшту ўласных сродкаў і дапамогу сяброў, але наперадзе яшчэ некалькі складаных аперацый, якія будуць каштаваць €3900 (BYSOL мае ўсе пацвярджальныя медыцынскія дакументы).
Наш герой пазбаўлены сталай працы і перабіваецца падпрацоўкамі. Жыве ў вёсцы, сядзіць на хлебе і вадзе. Не мае сродкаў нават для сціплага існавання. Мае патрэбу ў дапамозе, каб паправіць здароўе, знайсці пад нагамі глебу і атрымаць шанец выбрацца з фінансавай ямы, у якой ён апынуўся.
Сума збору:
€3900
Гэта мінімальная сума, неабходная для вырашэння медыцынскіх праблем.