Кіраўнік нашай сям'і працяглы час працаваў ратавальнікам. Дапамагаў людзям. Аднак у верасні 2021 года быў затрыманы па справе «Зельцэра». Крымінальная справа была ўзбуджаная за каментар. Пасля затрымання быў звольнены «заднім чыслом». Унесены ў спісы асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці і ў спісы асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Гэта спалучана з шэрагам абмежаванняў на тэрыторыі краіны.
У сувязі з вышэйзгаданым становішчам, нашай сям'ёй было прынятае рашэнне пакінуць тэрыторыю краіны. Збор сродкаў адкрыты з мэтай аказання падтрымкі ў пераездзе, абаснаванні ў іншай краіне, а таксама — на дапамогу ў падрыхтоўцы дзяцей да паходу ў новую школу.
Якая сума неабходна?
1340 € — выдаткі на арэнду жылля на першы месяц; прадукты харчавання; збор дзяцей у школу.