Мяне завуць Церакулава Мая, я — педыятрка, працавала ў Мар'інай Горцы. Публікавала на мясцовым незалежным сайце навін інтэрв'ю людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, спадзявалася паказаць спецназаўцам што пратэстуючыя — іх суседзі, цырульнікі, лекары, настаўнікі.
Была ў незалежным прафсаюзе «Панацэя». Мне не працягнулі кантракт у раённай лякарні, напісалі ў характарыстыцы: «негатыўна выказвалася ў адносінах да дзейнай улады».
Доўга шукала працу, ўладкавалася ў Бабруйск. Працягвала весці асабісты блог у сацсетках, пісала аб праблемах аховы здароўя. Давала інтэрв'ю незалежным СМІ.
На працу дашлі спісы, мяне звольнілі. Атрымала адмовы ў працаўладкаванні ў 12 лячэбных установах Магілёўскай вобласці, ва ўсіх шпіталях, паліклініках, санаторыях і падстанцыях хуткай дапамогі, дзе былі вакансіі педыятра.
Мне далі зразумець, што ў Беларусі працаваць не буду. У мяне трое дзяцей, мне патрэбная праца. Я баялася арышту.
Прыехала ў Польшчу. Мне трэба як мага хутчэй вывучыць польскую, каб пацвердзіць дыплом. Жадаю прайсці платныя экспрэс-курсы. Апроч навучання, неабходна мінімальная сума на жыццё, пакуль не пацверджу дыплом. Буду ўдзячная кожнаму за падтрымку.
Якая сума неабходна?
1000 € — экспрэс-курс польскай да В1; курс медыцычнай польскай; на тры месяцы жыцця, пакуль вучу мову.