Пасля пазапраўных выбараў я пачаў актыўна ўдзельнічаць у мітынгах. У адзін з дзён, вяртаючыся дадому, я сарваў сцяг, за што на мяне распачалі справу па 370 артыкуле. Пасля гэтага быў суд. Мяне адправілі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ў Гінавічы на адзін год.
Для палітвязняў тут усяго дзве вакансіі — перапрацоўка смецця і калгас. На перапрацоўку яны мяне і адправілі працаваць. У такіх умовах цяжка жыць і працаваць.
Пры затрыманні мяне збілі, бо гэты сцяг яны лічаць святым. У ВУАТ прадузятага стаўлення няма, ставяцца як і да ўсіх.
Якая сума неабходна Смольскаму Іллі?
550 € — зімовыя рэчы, рэчы асабістай гігіены, вітаміны, дровы для ацяплення, мабільны тэлефон.