Добры дзень, дарагія беларусы!
Мяне завуць Таццяна.
У Беларусі з рэжымам Лукашэнкі я жыла даўно і разумела, што адбываецца ў краіне. Таму за рэжым ніколі не галасавала. Як шматдзетная маці я сутыкалася з невыкананнем законаў у Беларусі. А ў 2019 годзе з пачаткам пандэміі мне канчаткова стала зразумелае стаўленне ўлады да сваіх грамадзян.
Шмат гадоў я працавала швачкай. Таму пасля пачатку пандэміі я стала шыць маскі і дапамагаць валантэрам. А калі збіралі подпісы за кандыдатаў у прэзідэнты ў 2020 годзе, я пакінула свой подпіс амаль за ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў. Удзельнічала ў акцыях пратэсту. Пасля таго, як забілі Рамана Бандарэнку, я не магла гэта ігнараваць і выйшла на пікет у сваім раёне.
У лютым 2022 года пачалася вайна, і я была ў шоку ад таго, што з тэрыторыі Беларусі ляцяць ракеты і ідуць войскі. Мяне злавала і хвалявала рэакцыя многіх маіх знаёмых, абдураных прапагандай. Навіны з Бучы я не магла чытаць з-за слёзаў, але і нельга было адвесці позірку ад гэтых фатаграфій разадраных людзей і дзяцей! Спрабуючы неяк пражыць і перажыць гэтую трагедыю я шукала, з кім можна яе абмеркаваць. Але сустракала шмат абыякавасці, і мне проста хацелася крычаць ад болю і жаху. Батончыкі вафельныя ад Віцьбы з літарай Z, майкі ў продажы з той жа сімволікай — бачыць гэта было невыносна.
У 2022 годзе мяне затрымалі, а пазней асудзілі за антываенныя надпісы, якія я пакінула на сцяне дома ў бачным месцы (арт. 341 КК РБ – апаганьванне пабудоў і псаванне маёмасці) на два гады «хатняй хіміі».
Хатняя хімія — гэта від пакарання, калі асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі. У асуджанага ёсць графік як для працы, так і для асабістых спраў, у тым ліку паход у краму або выкід смецця. З праверкай міліцыянты могуць прыходзіць кожны дзень і ў любы час – нататка BYSOL.
8 лістапада ўвечары я прыйшла дадому пазней дазволенага, бо мяне выклікаў участковы. Мне гэта залічылі як парушэнне і вырашылі адправіць на 15 сутак на Акрэсціна.
У мяне была шэнгенская віза, і я адразу з'ехала ў Вільню. Па прафесіі я швачка, таму мне атрымалася тут афіцыйна ўладкавацца па прафесіі ў Baltik Threads . Але яшчэ праз нейкі час я вырашыла падавацца тут на ўцякацтва, бо вярнуцца ў Беларусь я не магу. І паводле закону, цягам паўгода, пакуль маю справу разглядаюць літоўскія ўлады, я не магу афіцыйна працаваць.
Я прашу вашай падтрымкі на час, пакуль я вымушана сядзець без працы.
Сума збору
€3000
€2400 – аплата арэнды жылля (€400 у месяц на 6 месяцаў)
€600 – на харчаванне на 6 месяцаў.