Медыцынская дапамога лекарцы Таццяне і падтрымка яе сям'і

  • Гісторыя

Жыццё Таццяны ішло па калейцы: скончыла медыцынскі ўніверсітэт, працавала загадчыцай аддзялення ў адным з абласных гарадоў Рэспублікі Беларусь. Муж — працоўны завода. Ёсць маленькае дзіця.

Пасля выбараў 2020 года актыўная пазіцыя сям'і, канешне ж, не дазволіла жыць, як раней. Мужа як актывіста страйкаму пачаў перасьледаваць ГУБАЗіК. На Таццяну стала аказваць ціск адміністрацыя шпіталя за яе рэгулярны ўдзел у акцыях медыкаў, адмову падпісваць лісты за адмену санкцыяў і нежаданне праводзіць ідэалагічную працу з супрацоўнікамі ўласнага аддзялення.

Самае «цікавае» пачалося ў лістападзе 2021 года. Мужа затрымлівае КДБ, пагражаюць прычыніць шкоду сям'і, каб прымусіць даць ілжывыя паказанні, ў выніку чаго ён тэрмінова пакідае краіну. Таццяна працягвае працу, але праз сітуацыю з мужам узмацняецца ціск на працы і цікавасць з боку сілавых структур.

Асцерагаючыся за бяспеку і здароўе сваё і дзіця, лекарка выушана пакінуць краіну ўслед за мужам. Знаходзячыся ўжо на тэрыторыі Польшчы, ў тым ліку пасля перанесенага стрэсу, ў Таццяны пагоршыліся праблемы са здароўем: адымаецца правая рука і ў меншай ступені абедзве нагі. Падчас даследаванняў быў выстаўлены дыягназ: рассеяны склероз. Гэта захворванне, якое знішае нервовую сістэму з самымі шматлікімі і разнастайнымі сімптомамі; захворванне, якое патрабуе дарагога лекавання і працяглай рэабілітацыі. Муж працуе па 12 гадзінаў штодня для забеспячэння сям'і самым неабходным, але сродкаў на ўсё не стае. Маленькаму дзіцяці патрэбна паўнавартасная сям'я: маці, якая мае магчымасць клапаціцца пра яго і тата, які ўвесь час на працы.

Таццяна — лекарка. Усё сваё свядомае жыццё яна дапамагала пацыентам, але, на жаль, цяпер яна мае патрэбу ў нашай дапамозе. Грошы неабходныя на лекаванне, рэабілітацыю, а таксама на першасныя патрэбы сям'і.

Якая сума неабходна?

2270 € — МРТ галаўнога мозгу, кантрольнае МРТ шыйнага аддзела хрыбетніка, ЭНМГ, прыватныя прыёмы, рэабілітацыя і лекаванне.

:
€ 2 422
Збор завершаны. Сабрана: € 2 422