Дапамога ахвяры катаванняў на Акрэсціна Таццяне Батура

  • Гісторыя

45 дзён у ізалятары, з іх 20 у карцэры і 13 у галадоўцы правяла на Акрэсціна Таццяна Батура, якую затрымалі перад судом над Вольгай Залатар. За гэты час ад COVID-19 памёр айцец Таццяны. Дзяўчына была вызвалена судом для таго, каб узяць удзел у яго пахаванні, пасля чаго пакінула краіну.
 
Таццяна падвергнулася бесчалавечнаму абыходжанню і катаванням на Акрэсціна. 20 дзён з 45 дзяўчына яна ўтрымлівалася ў карцэры, у якім ні разу за гэты час не апусцілі нары. У знак пратэсту Тацяна 13 сутак трымала галадоўку пратэсту, за якую страціла 8 кіляграмаў. У камеры, у якой утрымлівалася зняволеная, вадзіліся блашчыцы і вошы.

Разумеючы, што яе чакае наступны арышт, Таццяна Батура пасля пахавання бацькі пакінула краіну. Пазней яна даведалася што асцярогі былі не марнымі. На новым судзілішчы ёй завочна прызначылі новыя 15 сутак арышту.

Якая сума неабходна?

3090 EUR – Сума неабходна для аднаўлення здароўя і на першы час для ўладкавання ў новай краіне.

:
€ 4 904
Збор завершаны. Сабрана: € 4 904