Я – Марыя Тарасенка. Я з'яўляюся праваабаронцай, валанцёрам у Леаніда Судаленкі. Як і ён, я была абвінавачаная па артыкуле 342 ч.1 і 2, 18 студзеня 2021 года была затрыманая, у мяне быў зроблены ператрус. Падчас ператрусу ў мяне канфіскавалі жорсткія дыскі, мабільны тэлефон. Акрамя гэтага была сапсавана частка маёй маёмасці. У сапраўдны момант я знаходжуся пад падпіскай аб невыдаванні, але працягваю змагацца за праўду.
Мая гісторыя пачалася ў 2019 г., калі ў маю сям'ю прыйшоў так званы «дармаедскі» дэкрэт, па якім я як хатняя гаспадыня павінна была плаціць камунальныя плацяжы ў 5.5 разы больш стандартнага памеру. Я вырашыла змагацца з гэтым беззаконнем. Мы падалі зыскавую заяву ў суд аб не адпаведнасці дэкрэта №3 Канстытуцыі РБ. Дзякуючы нашай актыўнай дзейнасці з праваабаронцам Леанідам Судаленкам (які зараз знаходзіцца за кратамі ў сувязі з дапамогай пацярпелым ад рэпрэсій беларусам) а таксама разам з дзейнасцю іншых актывістаў, дзеянне дармаедскага дэкрэта было прыпыненае. З 1 студзеня 2021г (адтэрміноўка па дэкрэце №3 даецца на 1 год) «дармаедскі» дэкрэт зарабіў супраць мяне ў поўную сілу і ў маёй кватэры адключаюць аплачанае мною святло, бо я не аплачвала камунальныя плацяжы па павялічаным тарыфе.
Цяпер я не магу паўнавартасна працаваць, бо ў мяне праблемы са здароўем, я перанесла некалькі аперацый, а таксама знаходжуся пад следствам па справе аб нібы падтрымцы масавых беспарадкаў, па якой і знаходзіцца ўжо паўгода за кратамі Леанід Судаленка. Мой муж цяжка хварэе, фінансавая сітуацыя складаная і мне неабходна дапамога на тое, каб я магла выжыць у гэты цяжкі перыяд. Я перакананая ў тым, што праўда і закон адзіны для ўсіх, пераможа ў нашай краіне!
Якая сума збору?
3000 еўра — матэрыяльная дапамога