Прывітанне!
Мы падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў «Танга-Рамэа». Раней мы былі часткай батальёна «Волат» Палка Каліноўскага, але праз некаторы час перайшлі ў Інтэрнацыянальны Легіён ГУР МА (Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны — рэмарка BYSOL).
За апошні месяц падчас выканання баявых задач мы страцілі 2 аўтамабіля адзін — згарэў у выніку ўдару артылерыі ворага, а другі быў разбіты падчас сутыкнення. Без транспарту мы моцна скаваныя і не можам паўнавартасна выконваць баявыя задачы, набліжаючы нашую Перамогу.
Акрамя таго наша падраздзяленне ўвесь час мае патрэбу ў новых дронах, бо дрон у небе — гэта галоўны спосаб своечасова ўбачыць суперніка і адрэагаваць на ягоныя дзеянні.
Дзякуючы вашай дапамозе мы спадзяемся павялічыць сваю эфектыўнасць, бо вочы ў небе і колы на зямлі – гэта дзве асноўныя патрэбы для Перамогі.
Дзякуй за вашую дапамогу!
Слава Ўкраіне і Жыве Беларусь!
Сума збору:
€1180
Пікап – €2000 – сума, якой нам бракуе ў дадзены момант
Мінівэн – €4000
Дроны і абсталяванне – €5800