Дапамога швачцы з Віцебску, якую падвяргаюць рэпрэсіям за пашыў нацыянальнай сімволікі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Я жыву адна разам з сынам у Віцебску на здымным жыллі і маю сваё атэлье па пашыве і рамонце адзення. З першых дзён пратэсту я шыла нашыя нацыянальныя сьцягі. Шыла шмат, спачатку бясплатна, — гэтым мне хацелася хоць неяк дапамагчы і падтрымаць правую справу. Потым людзі самі сталі аплачваць маю працу, бо разумелі, што я маю патрэбу ў хоць нейкіх сродках для існавання. Так я працягнула шыць сцягі і іншую атрыбутыку.

У студзені 2021 года да мяне ў майстэрню прыйшла міліцыя з ператрусам. Усе канфіскавалі. Аказалася, што нехта неабыякавы патэлефанаваў і данёс, што вось такая жанчына шые тое. Мяне доўга цягалі па допытах, казалі, крычалі, абшуквалі. Ціск здзяйсняўся і дома, і на працы. Так я засталася фактычна без нічога: з абавязкам за тканіны, за арэнду, за здымнае жыллё. Канфіскавалі вельмі шмат матэрыялаў, з якімі можна было працаваць увесь месяц, а я з'яўляюся пакуль што адзінай здабытчыцай у нашай сям'і. Мы жывем разам з сынам, які яшчэ вучыцца ў школе. Мой муж памёр 4 гады таму.

Прайшоўшы праз допыты, пагрозы, «гутаркі», ператрусы — я вырашыла, што абышлася лёгкім спалохам, бо мне нават не далі штраф. Але не тут тое было. Я шыла некаторыя вырабы ў нас у горадзе для дзяржарганізацый. У дзіцячы сад пасцельная, спецвопратку для прадпрыемстваў, фіранкі, абрусы і тд. Пасля маіх паходаў у міліцыю ўсе гэтыя арганізацыі разводзілі рукамі і казалі: «вы ж самі ўсё разумееце». Дык са мной усе перасталі працаваць.

Роўна праз год, у студзені 2022 года, мяне зноў пачалі выклікаць і дапытваць. Патрабуюць здаць усіх замоўцаў, назваць прозвішчы людзей, якіх я ведаю і якія ўдзельнічалі ў пратэстах. Яны хочуць, каб я сведчыла супраць іх. Я, вядома, не паддаюся, але мяне абклалі з ўсіх бакоў. Пагражаюць здаць у сацапеку і завесці крымінальную справу, а нядаўна маё ІП падалі на ліквідацыю.

Адной мне не даць рады ў дадзенай сітуацыі. Праца ёсць, але не ў такіх маштабах, каб справіцца са ўсім. Я буду ўдзячная кожнаму, хто зможа мне аказаць невялікую дапамогу, каб далей я магла свабодна рухацца сама.

Якая сума неабходна?

3000 € — даўгі па арэндзе; матэрыяльная падтрымка на першы час мне і майму сыну.

:
€ 568
Збор завершаны. Сабрана: € 568