Добры дзень, мяне завуць Яўгенія, і мне патрэбна дапамога.
8 жніўня прыехала ў Мінск для таго, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю і дапамагчы людзям. Пасля падзеяў 9 жніўня неаднаразова выходзіла на мітынгі, а пасля пайшла працаваць у Ежык.бай, які на той момант дапамагаў пацярпелым сем'ям прадуктамі, лекамі і г.д. Працавала я тамака са жніўня да пачатку снежня.
Мой калега напісаў мне, што па нас прыйшлі, але ён паспеў уцячы. Наш дырэктар тэрмінова пакінуў краіну, а мы часова засталіся без працы і пад пастаянным ціскам, што з намі нешта здарыцца.
Пасля я шмат працавала неафіцыйна, т.я. хацела з'ехаць вучыцца. У Беларусі баялася, што пры падачы дакументаў ва ўніверсітэт мяне забярэ міліцыя. Я паступіла і змагла з'ехаць вучыцца ў Славакію, але назапашаных сродкаў хапіла толькі на пераезд, бо мне трэба яшчэ падтрымліваць сям'ю — мама, бацька, брат і сястра. Да атрымання ВНЖ я не магу працаваць.
Якая сума неабходна Яўгену Сыновцу?
970 € — аплата інтэрната, аплата медагляду для ВНЖ, выдаткі на харчаванне, навучальныя дапаможнікі і кнігі.