Мяне клічуць Святлана. Я былы працаўнік БМЗ.
Чаму былы? У знак салідарнасці са сваім кіраўніком, якому не працягнулі кантракт па палітычных матывах, я, не ў сілах ісці супраць свайго сумлення і моўчкі глядзець на бязмежжа, якое адбываецца вакол, у той жа дзень напісала заяву на звальненне.
У жніўні мінулага года мяне затрымалі і прад'явілі абвінавачанне па ч.3 арт. 23.34 КаАП, прысудзіўшы выплату штрафу ў памеры 810 рублёў. Да гэтага ў чэрвені я таксама атрымала штраф у памеры 405 рублёў па ч.1 арт. 23.34 КаАП.
Пазней у кастрычніку я была зноў затрымана і ўзята пад варту ў якасці абвінавачанай, але ўжо па падазрэнні ў здзяйсненні арт. 188 КК РБ (паклёп у адносінах да супрацоўнікаў выканаўчых органаў).
Цяпер мая сям'я знаходзіцца ў цяжкім становішчы — я і мой муж засталіся без працы з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі з дзіцем на руках. Мы прайшлі праз арышты, штрафы. А ў дадзены момант змагаемся не толькі за жыццё ў новай дэмакратычнай краіне, але і за сваё, паколькі ў майго мужа дыягнаставалі анкалогію.
Таму зараз мы просім аб пасільнай дапамозе ў вас і аб праяве салідарнасці з нашай сям'і!
Якая сума неабходна?
750 еўра — фінансавая дапамога на аплату камунальных паслуг, харчавання і збор дзіцяці ў школу