«Я не хачу адпускаць жыццё» – збор на лячэнне пісьменніцы Святланы Курс

  • Гісторыя

Шаноўныя і дарагія мае сябры!
Мяне завуць Святлана Курс, мне 53 гады, я – пісьменніца.

Нядаўна мне паставілі цяжкі дыягназ: рак яечніка з метастазамі ў брушыну і лімфатычныя вузлы. Гэта той самы «ціхі забойца», які доўга хаваецца і праяўляе сябе ўжо на позняй стадыі.

Ужо некалькі тыдняў я адчувала, што з маім целам нешта не так: цяжар у жываце, сцісканне мачавога пузыра, стомленасць. Я лячылася ад запалення – але гэта быў анкалагічны асцыт. Усе астатнія органы ў мяне здаровыя – ныркі, печань, сэрца, лёгкія – і менавіта таму ў дактароў ёсць надзея: шанец на лекаванне, на працяг жыцця.

А я так не хачу яго адпускаць…

Цяпер мне вельмі патрэбная ваша падтрымка. У маім становішчы прасіць – ня сорамна, таму што мне адной не справіцца. Перада мной – цяжкі шлях лячэння, аналізаў, працэдур. Гэта патрабуе сродкаў, якіх у мяне няма.

Калі ласка, калі маеце магчымасць, падтрымайце мяне. Грашамі, талакою, словам.

Дзякуй, што вы побач. У прыгодзе і ў карагодзе.

Сума збору:
€10.000

Асноўнае лячэнне – бясплатнае.
Дзякуючы польскай медыцынскай сістэме, я праходжу хіміятэрапію, падрыхтоўку да аперацыі, саму аперацыю і наступнае лячэнне бясплатна, у Нацыянальным анкалагічным цэнтры. Але навокал гэтага – жыццё, у якім таксама трэба выжываць. Таму я звяртаюся з просьбай дапамагчы мне сабраць сродкі на:

€4200 – бытавыя выдаткі (жыццё падчас лячэння) на 6 месяцаў (€700 на месяц);

€3000 – інфраструктура вакол лячэння:
 — аплата дарогі да медыцынскіх цэнтраў (у тым ліку – у іншыя гарады),
 — арэнда транспарту або таксі, калі фізічна цяжка ехаць грамадскім,
 — чаканні і начлег пасля працэдур (калі трэба быць побач з клінікай),
 — купля базавых медыцынскіх сродкаў, якія не выдаюцца па страхоўцы (уколы, апрацоўкі, апараты для падтрымкі арганізма);

€600 – падтрымка медыкаментамі і спецыяльнае харчаванне;

€2200 – непрадбачаныя выдаткі:
 — дадатковыя аналізы, якія не пакрываюцца,
 — змены ў лячэбных схемах або рэакцыі арганізма,
 — магчымасць аплаты часовай дапамогі (сацыяльны работнік, часовая апякунка і г.д.)

Сабрана:
€ 11 520 з 10 000