Падтрымка Уладзіміра Сушко — палітвязня на «хіміі»

  • Гісторыя

Мяне завуць Сушко Уладзімір Мікалаевіч і я з г. Жлобін. З'яўляўся актыўным удзельнікам пратэстнага руху і заўсёды выказваў сваю нязгоду з гвалтам і несправядлівасцю. Нядаўна мяне змясцілі ў ВУАТ-24 і прысудзілі 2 гады «хіміі» з накіраваннем. Прычына: каментар у групе «Жлобін для жыцця» пад фатаграфіяй супрацоўніка міліцыі.

У бок маёй сям'і доўгі час паступалі пагрозы нават пасля майго затрымання. У кватэру да майго бацькі прыходзілі супрацоўнікі міліцыі і праводзілі «прафілактычныя гутаркі». Нядаўна таты не стала.

Маё напісанне шматлікіх скаргаў, на жаль, ніякіх плёну не дало. Я дагэтуль часу спрабую дамагчыся справядлівасці. За спінай Вярхоўныя суды і скаргі ва ўсе інстанцыі. Цяпер рыхтую дакументы ў Міжнародны Суд па Правах Чалавека. Я веру, што хутка мы даб'емся справядлівасці. Цяпер мая сям'я засталася без бацькі. Мне патрэбна дапамога ў падтрымцы для сям'і, пакуль я знаходжуся на «хіміі».

Якая сума неабходна?

1000 € — Падтрымка Уладзіміра і яго сям'і.

:
€ 1 208
Збор завершаны. Сабрана: € 1 208