Вітаю!
Магчыма, мой збор акажацца самым дзіўным за ўсю гісторыю BYSOL, бо я амаль нічога не магу пра сябе расказаць. Мы доўга раіліся з камандай збораў, якія дэталі можна раскрыць, каб не падставіць блізкіх мне людзей у Беларусі, але кожны раз карцінка рассыпалася. У выніку мы вырашылі спыніцца на амаль пустой ананімнай гісторыі і запэўненні, што я жывы чалавек, які сапраўды мае патрэбу ў дапамозе.
(каманда BYSOL пацвярджае ўсё, сказанае вышэй)
Мяне завуць В. Нядаўна я з'ехаў з Беларусі праз сур'ёзную пагрозу пераследу і цяпер пражываю ў адной з суседніх краін. Літаральна праз некалькі дзён пасля таго, як я перасёк мяжу, мяне скруціў моцны боль у жываце. Аказалася — апендыцыт. Але паколькі я толькі-толькі прыехаў і яшчэ не паспеў аформіць патрэбныя дакументы і атрымаць медстрахоўку, давялося лячыцца за свой рахунак.
(BYSOL мае ўсе пацвярджальныя медыцынскія дакументы)
Рахунак, які мне выставіла клініка, мы зменшылі, як змаглі. Але ён усё адно вялікі для майго бюджэту, я бо з'яжджаў з Беларусі амаль ні з чым. Таму мне патрэбная ваша дапамога.
Я ведаю, што без падрабязнасцяў мая гісторыя выглядае дзіўна, але як ёсць. І яшчэ я абяцаю, што калі вярнуяся да працоўнага стану, кожны ахвяраваны на маё здароўе еўра, я вярну ў падвойным памеры сваёй працай на карысць Новай Беларусі.
Сума збору:
€1900
Аплата аперацыі і пасляаперацыйнага лячэння ў клініцы