Пашковіч Вольга з сынам Цімафеем былі вымушаныя ўцякаць з Беларусі праз пераслед уладаў. На маці хлопчыка завялі крымінальную справу і пагражалі адабраць дзіця з-за яе ўдзелу ў мітынгах.
У Беларусі Цімафею зрабілі аперацыю, у ногі ўстанавілі металічныя канструкцыі. З-за вялікай нагрузкі пры пераездах канструкцыі ссунуліся і іх тэрмінова трэба выдаліць, бо з-за гэтага зрушэння дзіця адчувае моцны боль, не можа хадзіць у школу і нават спаць, якія пастаянна прымае абязбольвальныя.
Цяпер сям'я знаходзіцца ў Польшчы. Вольга падала дакументы на бежанства і польскія дактары паставілі Цімафея на чаргу на аперацыю. Але калі прыйдзе гэтая чарга — не вядома, а хлопчык ужо цяпер пакутуе ад моцнага болю.
Гэтую жахлівую сітуацыю можна вырашыць платнай аперацыяй, якая разам з рэабілітацыяй каштуе 2060 еўра.
«Нам вельмі важна паспець сабраць грошы як мага хутчэй, бо ў Польшчы ўсё ідуць на калядныя вакацыі і клінікі не будуць працаваць доўгі час. А пасля аперацыі мой сын зможа хадзіць без болю, нармальна спаць і вучыцца з іншымі дзецьмі. Гэтая аперацыя стане самым вялікім падарункам для нас абодвух», — распавяла Вольга.
Якая сума неабходна?
2060 € — Аперацыя па выдаленні металічных пласцін з ног і рэабілітацыя.