Дапамога на аперацыю бацьку траіх маленькіх дзяцей

  • Гісторыя

Я быў змушаны экстрана выехаць з Беларусі, бо мяне чакае суд па палітычнай крымінальнай справе.

Я — актывіст з г. Масты. Увесь мінулы год я актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю. Як вынік — палітычная крымінальная справа па чатырох артыкулах і 3 гады хіміі. Пасля таго як на мяне завялі яшчэ адну крымінальную справу, я вымушаны быў бегчы.

Пры пераходзе ў бяспечнае месца я падвярнуў нагу. Але ў мяне не было выбару — я вымушаны быў ісці некалькі кіламетраў. Нага апухла настолькі моцна, што я не мог не яе ступаць.

Па прыездзе ў Кіеў звярнуўся ў траўмапункт, дзе быў зроблены здымак. Аказалася што ў мяне пералом са зрушэннем і разрыў звязкаў. Мне наклалі гіпс. У аўторак мне неабходна здаць аналізы i калi ўсё нармальна, то ў сераду мяне будуць аперыраваць. Так як я не паспеў уладкавацца на працу і не разлічваў на тое, што мне так хутка спатрэбіцца экстраная медыцынская дапамога, то я вельмі прашу дапамогі ў аплаце рахункаў за лякарню і аперацыю.

Якая сума неабходна?

4400 € — На аперацыю і рэабілітацыю, якая зойме некалькі месяцаў. Таксама на падтрымку сям'і.

:
€ 3 846
Збор завершаны. Сабрана: € 3 846