Мая сям'я — гэта я, мая пяцігадовая дачка Яўгенія, мае два малодшыя браты (студэнты), мама і тата. У маёй мамы дыягнаставана анкалогія, таму яна не можа працаваць. Тату звольнілі з працы паўгады таму, што я «палітычная». Сярэдні брат вучыцца на платным навучанні і не мае магчымасці працаваць, а малодшаму ўсяго 16 гадоў і яму пакуль цяжка знайсці высокааплатную працу.
Я была скараная на два з паловай гады «хатняй хіміі» па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і па арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Пасля таго, як я была вызваленае з-пад варты ў залі суда, я яшчэ паўгады прапрацавала на папярэднім месцы.
Аднак, пасля арышту майго начальніка, адной з умоваў яго вызвалення было звальненне ўсіх супрацоўнікаў з «палітычнымі» артыкуламі. Толькі з майго офіса звольнілі дваіх. Я некалькі месяцаў спрабавала знайсці новую працу, але нягледзячы на маю бездакорную працоўную кніжку і мноства павышэнняў, я сутыкалася з адмовамі. Дзякуючы дапамозе знаёмых я змагла ўладкавацца, але патрапіла ў таксічны калектыў, дзе на мяне аказваецца сталы псіхалагічны ціск.
Бягучая праца фізічна цяжкая і негатыўна ўплывае на маё здароўе. Але сысці з яе я не магу, бо неабходна ўтрымліваць усю сваю сям'ю. За апошнія два гады ў нас назапасілася мноства даўгоў і крэдытаў, якія я не магу выплаціць. Часам у мяне нават не хапае сродкаў, каб купіць дачцэ адзенне па сезоне.
У гэтай цяжкай сітуацыі я шчыра прашу аб дапамозе, спадзяючыся палепшыць фінансавае становішча маёй сям'і.
Сума збору:
€1900
BYN 1000 – пагашэнне доўгу, які назапасіўся пакуль у мяне не было працы*.
BYN 800 – пагашэнне крэдыту на тэлевізар**.
BYN 900 – набыццё неабходнага цёплага адзення і абутку для дзіцяці.
BYN 2000 – купля лекаў для маці
BYN 2000 – частковая аплата адукацыі брата
Расшыфроўка сітуацыі:
*Доўг у BYN 1000 утварыўся праз маё звальнення, калі кампанію прымусілі пазбавіцца ад усіх «палітычна актыўных» супрацоўнікаў. На маіх плячах застаўся клопат аб шасцярых членах сям'і: маме з анкалагічным захворваннем, двух малодшых братах, якія вучацца, і бацьку, якога звольнілі праз маю сітуацыю. На ўсе гэтыя патрэбы шлі грошы: аплата навучання брата, лекі, адзенне і абутак для дзіцяці, камунальныя плацяжы і іншыя бытавыя выдаткі.
**Датычна крэдыту ў BYN 800: я набыла тэлевізар у растэрміноўку, бо дома быў толькі мой ноўтбук. Напярэдадні майго арышту, я пакінула ноўтбук на рамонт у знаёмага, які праз маю працяглую адсутнасць прадаў яго. Мая дачка хацела тэлевізар у сваім пакоі, каб глядзець мультфільмы, і я вырашыла купіць яго ў крэдыт.