Я двойчы ўдзельнічала ў стрымах С.Ціханоўскага, пасля чаго мяне асудзілі і звольнілі з працы. Далей збірала подпісы (Полацак, Наваполацк). Калі С.Ціханоўскую зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты, я стала яе даверанай асобай у нашым рэгіёне.
Праводзілі мітынгі (Ушачы, Полацк, Паставы, Верхнядзвінск, Расоны, Шаркаўшчына, Міёры, Браслаў). У дні датэрміновага галасавання знаходзілася на выбарчых участках (мяне як давераную асобу дапускалі на любы ўчастак).
У дзень выбараў забралі каля ўчастка і пасадзілі ў ЦІП г.Наваполацка. Пасля чаго неаднаразова затрымлівалі да суда. Давалі штрафы. У сакавіку пачалі пераследаваць па крымінальных справах, праводзілі ператрусы. У маі адвезлі на трое сутак у Віцебск па крымінальнай справе.
Тройчы дасылалі праверкі да дзіцяці. Дагэтуль выклікаюць у міліцыю, СК.
Якая сума неабходна?
1030 € — Сума на аплату часткі штрафу.