Падтрымка Аляксандра: адаптацыя ў новай краіне

  • Гісторыя

У чэрвені 2021 года мяне асудзілі да аднаго года калоніі па гучнай «справе карагодаў». Але мая актывісцкая дзейнасць, а з ёй і пераслед з боку лукашэнкаўскага рэжыму, пачалася з 2014 года, калі я, з'яўляючыся 20-гадовым студэнтам, вырашыў удзельнічаць у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Тады пачаліся візіты міліцыі да мяне дадому, зацікаўленасць з боку ўладаў.

Напярэдадні парламенцкіх выбараў у 2019 годзе мяне папрасілі дапамагчы чалавеку ў Берасці зняць кватэру, а потым аказалася, што ён збіраўся незаконна перасякаць мяжу. Мяне асудзілі па сфабрыкаванай справе за «арганізацыю незаконнай міграцыі групай асобаў». Таму выбарчую прэзідэнцкую кампанію ў 2020 годзе, выбары і масавыя акцыі пратэсту я не заспеў — у гэты час адбываў тэрмін у магілёўскай калоніі №15. Там панавала напружаная абстаноўка. Нам сказалі наўпрост, што «калі што», то будуць страляць.

На волю я выйшаў напрыканцы жніўня 2020 гады. 13 верасня я паўдзельнічаў у акцыі пратэсту ў Берасці, калі мясцовыя жыхары вадзілі карагоды. Я пратэставаў, бо таксама быў нязгодны з агучанымі вынікамі выбараў. Гэта быў мой грамадзянскі абавязак і я проста выказваў сваё меркаванне. Я тады прадчуваў цуд, але ён так і не адбыўся…

У выніку мяне скаралі на адзін года зняволення, якое я адбываў у Івацэвіцкай калоніі строгага рэжыму №5. Параўноўваючы сваё зняволенне з пазбаўленнем волі за год да гэтага ў магілёўскай калоніі, я адчуваў да сябе перадузятае стаўленне як да палітвязня.

Год і пяць месяцаў я жыў у Беларусі, аднак цалкам аднавіцца пасля вызвалення і ўладкавацца на працу мне ўсё адно не ўдалося. Пасля вызвалення ў мяне была жудасная параноя. У першыя паўгода я хадзіў па вуліцы і думаў, што за мной сачэнне. Пяць разоў на тыдзень да мяне прыязджаў участковы, увесь час выклікалі на «прафілактычныя гутаркі» у РУУС.

Я заставаўся ў Беларусі да апошняга, бо я люблю сваю Радзіму і была надзея, што ўсё ж гэта скончыцца. Але, калі ў канцы жніўня мне прыйшла позва з'явіцца як сведка па невядомай справе, я вырашыў з'ехаць. Бо так шмат каго і затрымліваюць — адразу даеш паказанні як сведка, а потым засынаеш ужо ў СІЗА.

Цяпер я вымушана знаходжуся ў адной з суседніх краін і не ведаю, колькі гэта працягнецца. Я мушу пачынаць новае жыццё ў новай краіне.
Буду ўдзячны кожнаму і кожнай за дапамогу!

Сума збору:

€2100

- Кватэра і камуналка за 2 месяцы + дэпазіт – €1200
 — Прадметы для дома – €150
 — Пасцельная бялізна – €100
 — Цёплыя рэчы – €200
 — Ежа на 2 месяцы – €450

:
€ 1 110
Збор завершаны. Сабрана: € 1 110