Падтрымка працаўніка МТЗ, звольненага за забастоўку

  • Гісторыя

Я з'яўляюся былым працаўніком Менскага Трактарнага Завода. Мяне звольнілі ў 2020 годзе за маю палітычную пазіцыю і ўдзел у забастоўцы. Аднак нягледзячы на ​​звальненне, я працягваў актыўна ўдзельнічаць у пратэсным руху. У 2021 годзе, пасля чарговага наведвання акцыі, мяне выклікалі ў следчы камітэт і далі зразумець, што мае справы кепскія. На месцы мне паведамілі, што я выступаю ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб забастоўцы на МТЗ. У следчым камітэце мне паказвалі фота людзей, пыталіся, ведаю іх ці не, дзе могуць знаходзіцца сябры каардынацыйнага цэнтра і г.д. Пад канец узялі падпіску аб неразгалошанні.

Пасля гэтай размовы мне давялося пакінуць Беларусь. На дадзены момант знаходжуся ва Ўроцлаве і патрапіў у цяжкую фінансавую сітуацыю. З 1 студзеня 2022 г. застаўся без працы. Ад 4 сакавіка заканчваецца арэнда пакоя. Першы заробак з новай працы будзе толькі 15 красавіка. Неабходна неяк выжыць у гэты перыяд.

Якая сума неабходна?

1000 € — унясенне перадаплаты і арэнда жытла; набыццё прадуктаў харчавання.

:
€ 550
Збор завершаны. Сабрана: € 550