Падтрымка Кіры, якая страціла дзіця пасля СІЗА

  • Гісторыя

Мяне завуць Кіра. У 2020 і 2021 прымала актыўны ўдзел у пратэстнай і валанцёрскай дзейнасці. Мною была створана раённая ініцыятыва «Сляпянка Дапамагае». Будучы валанцёркай, я дапамагала сем'ям, у якіх нехта быў асуджаны па арт. 23.34 і адбываў суткі; падтрымлівала шматдзетныя сем'і, якія падвергліся рэпрэсіям; працоўных, якія былі незаконна звольненыя за тое, што ўдзельнічалі ў страйку. Я стварыла інфаканал па пошуку людзей «Сляпянка Дапамагае», чат для зваротаў і фонд, дзе беларусы маглі дапамагчы адзін аднаму і выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Я брала ўдзел у ланцугах салідарнасці, нядзельных і дваровых маршах. Цяпер вымушана прасіць дапамогі сама. 11.11.2020 на ланцугу салідарнасці была затрымана і дастаўлена на Акрэсціна. Падчас затрымання мяне збілі, пасля ўтварылася анеўрызма патылічнай артэрыі. 23.11.2020 быў суд, дзе суддзя Карсюк прысудзіў мне штраф па арт. 23.34 у памеры 30 б.в.. Перыяд з 5 лютага 2021 па 5 жніўня 2021 я правяла ў СІЗА №1 г. Менска па арт. 342 ч.1.

З-за катаванняў, перанесеных у СІЗА №1, я страціла дзіця. 5 жніўня, да суда, мне замянілі меру стрымання пад асабістае даручальніцтва і забарону на выезд. Пакуль знаходзілася ў СІЗА №1, штраф па арт. 23.34 аўтаматычна спісалі з пенсіі па інваліднасці. Разам са мной па арт. 342 ч.1 праходзіць муж.

25.08.21г. Нас выклікалі на допыт па арт. 342 ч.1, дзе мне на працягу трох гадзін пагражалі і прымушалі даваць ілжывыя паказанні на звычайных людзей. Калі я адмоўлюся — мне зменяць артыкул на 361. Выклікалі канвой, пакуль адвакат не пачаў адстойваць мае правы.

На руках у яго былі мае дакументы аб тым, што напярэдадні допыту я звярталася ў бальніцу да неўролага. У іх было пазначана, што мне патрабуецца прайсці абследаванні і што на момант прыёму ў мяне быў падвышаны ціск. Таксама згадаў, што ён прасіў перад допытам даць магчымасць паразмаўляць са мной асабіста, якую яму не далі. У сувязі з вышэйзгаданым хадайніцтвам ён папрасіў перанесці мой допыт на іншы дзень. Следчая пагадзілася даць магчымасць паразмаўляць з адвакатам і перанесці допыт на іншы дзень. Мы з мужам вырашылі не чакаць ні допыту, ні суду. Мы былі выушаныя за гэты дзень экстрана пакінуць Беларусь.

З дзяцінства мне пастаўлены дыягназ: кістозная дысплазія абедзвюх нырак, МКБ, другасны хранічны піяланефрыт, латэнтная форма. Знаходзячыся па-за межамі Беларусі, я павінна працягваць лекаванне, якое абыходзіцца дорага.

Маю патрэбу ў дапамозе для набыцця лекаў і ўладкавання ў новай краіне на першы час.

Якая сума неабходна Баяранка Кіры?

4000 € — Лекавыя сродкі на 6 месяцаў; наведванне медыцынскіх абследаванняў і кансультацый; харчаванне і аплата камунальных паслуг.

:
€ 4 790
Збор завершаны. Сабрана: € 4 790