Падтрымка Сунгуравай Ганны і яе дачкі, змушаным пачаць жыццё з нуля

  • Гісторыя

Перыяд з 25 верасня 2020 па 20 красавіка 2021 я правяла ў СІЗА г. Мінска па артыкуле 293 г2. Перад судом артыкул замянілі на 342 г1. Пасля чаго я была асуджаная на 3 гады хіміі з іскам 22 000 беларускіх рублёў «за блакіроўку дарог 9 і 10 жніўня 2020 года». У верасні 2021 года было прынятае рашэнне пакінуць краіну, т.я. стала вядома, што на мяне збіраюцца завесці новую крымінальную справу за падзеі 23 верасня 2020 года і таксама за блакіроўку дарог.

Разам з 12-гадовай дачкой, мы тэрмінова пакінулі краіну, узяўшы з сабой толькі рэчы першай неабходнасці. На гэты момант нам патрэбна дапамога ў тым, каб пачаць жыццё з нуля ў новай краіне, дзе мы будзем вымушаны здымаць кватэру, без магчымасці вярнуцца дадому ў бліжэйшыя гады.

Дзякуй усім, хто адгукнецца і зможа аказаць нам дапамогу!

Якая сума неабходна?

2000 € — дапамога ў арэндзе жылля за 6 месяцаў.

:
€ 1 315
Збор завершаны. Сабрана: € 1 315