Падтрымка Антона Сташэўскага — валанцёра фонду «Краіна для жыцця», асуджанага на 8 гадоў

  • Гісторыя

Антон Сташэўскі — валанцёр фонду «Краіна для жыцця». Антон вельмі спагадлівы, добры і адкрыты чалавек.  Адданы сябар, клапатлівы бацька і муж. На яго заўсёды можна разлічваць, ён ніколі не падвядзе.

Валанцёрыць стаў задоўга да выбараў 2020 года, быў ратавальнікам ПРА «Анёл», часта браў удзел у мерапрыемствах па пошуку зніклых людзей. Ёсць людзі з унутраным прызначэннем дапамагаць, для такіх людзей вельмі важна рабіць добрыя справы і быць карысным. Антон — адзін з такіх людзей.
 
Калі ад жніўня 2020 года краіну захлынулі рэпрэсіі, Антон дакладна разумеў, што трэба дапамагаць. Тысячы затрыманых па адміністрацыйных артыкулах, а ў наступным — па крымінальна-палітычных.  Вось тады ён задаў сабе пытанне: «Хто, калі не я?». Хто, калі не той чалавек, які ўжо некалькі год прыходзіць на дапамогу людзям.

Так узнікла валанцёрская дапамога па перадачах палітычным зняволеным.  Пры інфармацыйнай падтрымцы фонду «Краіна для жыцця», хлопцы-валанцёры збіралі прадукты ад неабыякавых беларусаў, фармавалі перадачы і насілі іх у СІЗА.

На працягу 10 месяцаў валанцёры фонду змаглі перадаць прадуктовых перадач агульнай вагой больш за 10 тон. Па ўсёй краіне людзі адгукнуліся дапамагаць адзін аднаму, праявіўшы вялікадушша і салідарнасць.

У ліпені 2021 года валанцёраў фонду «Краіна для жыцця» затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.  Менавіта так успрымалася звычайная чалавечая дапамога. Юлія Сырых і Таццяна Астроўская правялі ў зняволенні 10 месяцаў, пасля чаго іх выпусцілі пад падпіску. Праз некаторы час дзяўчыны пакінулі краіну.

Антон Сташэўскі ўвесь гэты час знаходзіцца ў зняволенні. Нядаўна паводле выраку суда атрымаў пакаранне 8 гадоў пазбаўлення волі.  Менавіта такі тэрмін прызначыў суддзя, палічыўшы, што валанцёрства — гэта страшнае злачынства.

Якая сума неабходна?

3090 € — аплата рэчавай перадачы; аплата прадуктовых перадач; лекі для палітвязня; матэрыяльныя выдаткі сям'і (двое маленькіх дзетак).

:
€ 3 202
Збор завершаны. Сабрана: € 3 202