Дапамога былому палітвязню Станіславу Падзімаскасу

  • Гісторыя

Мяне клічуць Стас Падзімаскас. Я былы палітвязень.

У кастрычніку 2021 года мяне арыштавалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Спачатку адправілі на паўгода ў СІЗА, а потым быў суд, які скараў мяне на 2 гады «хіміі з накіраваннем» за ўдзел у пратэстах 2020 года і за «абразу» Лукашэнкі.

Існуе 2 тыпы хіміі. З накіраваннем у папраўчую ўстанову і без.
Калі «хімія» з накіраваннем, то асуджаныя жывуць у інтэрнатах або казармах і абавязаны выконваць усе правілы ўнутранага распарадку. Працу ім падбіраюць па месцы накіравання. Звычайна гэта нізкакваліфікаваная праца.
Калі «хімія» без накіравання, то асуджаныя жывуць у сябе дома. Канкрэтныя ўмовы (колькі разоў адзначацца, а каторай гадзіне быць дома і г.д.) вызначае крымінальна-выканаўчая інспекцыя — нататка BYSOL.

Каб пазбегнуць пакарання, я паспрабаваў уцячы з Беларусі, але беспаспяхова. У раёне Астраўца на мяжы мяне затрымалі памежнікі. Мне пашанцавала, што пагранслужба і МУС мала маюць зносіны паміж сабой, таму я абышоўся адміністрацыйным артыкулам.

Пасля гэтага я папрасіў дапамогі ў BYSOL. Каманда эвакуацыі дапамагла мне пабудаваць маршрут і з'ехаць. Так я аказаўся ў Літве, дзе атрымаў палітычны прытулак.

У дадзены момант я не маю магчымасці працаваць па спецыяльнасці, бо не валодаю размоўнай англійскай ці літоўскай мовамі. Улетку я працаваў на будоўлях, але цяпер мёртвы сезон, таму з працай усё вельмі складана.

Мне патрэбная дапамога, каб перасабрацца. У будучыні я планую пайсці на курсы мовы і аднавіцца ў спецыяльнасці.

Сума збору:

€1200

€700 — жыллё з дэпазітам на 1 месяц
€500 – курсы англійскай мовы

:
€ 1 000
Збор завершаны. Сабрана: € 1 000