Падтрымка сям'і палітвязня з Бабруйска

  • Гісторыя

Мы сям'я з Бабруйска. Актыўна бралі ўдзел у палітычным жыцці краіны шмат гадоў. Пасля выбараў 2020 года — мне, з-за маёй грамадзянскай пазіцыі не працягнулі кантракт на вытворчасці, а майго мужа асудзілі на два гады «хіміі» з накіраваннем.

Пазней паводле пракурорскага пратэсту яму замянілі два гады «хіміі» з накіраваннем на год калоніі строгага рэжыму. Я засталася зусім адна без майго мужа, які ў апошні час забяспечваў сям'ю. Прашу дапамагчы і падтрымаць мяне і майго мужа.

Загадзя дзякуй.

Якая сума неабходна?

1650 € — на аплату кватэры і камунальных паслуг, на куплю прадуктаў харчавання для мяне, а таксама на дапамогу майму мужу ў калоніі (пасылкі, перадачы, бандэролі).

:
€ 1 650
Збор завершаны. Сабрана: € 1 650