Дапамога сям'і палітвязня блогера

  • Гісторыя

Мой муж быў затрыманы ў верасні 2020 года і ў далейшым асуджаны на 4,5 гады. На апошніх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі муж заявіў аб сваім намеры балатавацца ў прэзідэнты, аднак ЦВК адмовіла яму ў рэгістрацыі.

Крымінальная справа была ўзбуджаная толькі пасля актыўнага ўдзелу мужа ў перадвыбарнай кампаніі 2020 года, калі ён стаў даверанай асобай кандытаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Больш за год муж знаходзіцца ў турме.

Сям'я засталася без асноўнага карміцеля.

Якая сума неабходна?

1100 € — на рэчавыя і прадуктовыя перадачы, на адзенне цёплае і гурткі, аплата камунальных паслуг і крэдыты.

:
€ 1 100
Збор завершаны. Сабрана: € 1 100