1 чэрвеня 2021г. позна ўвечары я была затрыманая людзьмі ў грамадзянцы. Прадставіцца адмовіліся. Завезлі ў Фрунзенскі РУУС. Усю ноч ішоў допыт. Хацелі высветліць аб дваровых чатах і іх адмінаў, колькі плацяць за грамадзянскую пазіцыю. На наступны дзень зрабілі ператрус у кватэры. Было канфіскавана два працоўныя ноўтбукі. Працую бухгалтарам на паўстаўкі, бо неабходна даглядаць за дзевяноста гадовай свякрухай. На судзе мяне прызналі вінаватай у развешванні чырвона-белых стужачак і прысудзілі штраф. Суткі не атрымала, бо ў мяне дзіця 11 гадоў.
Каб можна было працаваць, прыйшлося пазычыць грошы і заплаціць штраф.
Якая сума неабходна?
1081 € — Вярнуць грошы, якія я пазычыла для аплаты штрафу.