Мой муж — Сасноўскі Дзмітрый Уладзіміравіч, быў затрыманы 1 ліпеня 2021 года, яго абвінавацілі ў замаху на Рыгора Азаронка. У верасні гэтага года Зміцера занеслі ў спіс тэрарыстаў РБ.
Мой муж цікавіўся палітыкай, ён складаўся ў тэлеграм-чатах, дапускаю, што ён быў адміністратарам некаторых з іх, але ён ніколі не пайшоў бы на такія радыкальныя меры, як напад, выкраданьне, а ўжо тым больш адразанне мовы! Зміцер заўсёды вырашаў усе пытанні мірным шляхам, як у сям'і, так і за яе межамі!
Характарызуючы яго, я магу сказаць, што ён разважлівы, разважны, цярплівы, спакойны, добразычлівы, не здольны на нейкія неабдуманыя рэзкія дзеянні. Ведаючы свайго мужа не адзін год, я ўпэўненая ў тым, што ён ішоў не на замах, а на сустрэчу для размовы, падчас якой яго падставілі.
Цяпер ідзе следства, пра дэталі якога мне нічога не вядома, спатканне нам не дазваляюць, я не ведаю, што з ім адбываецца ў бетонных сценах, што ён зведаў і што давядзецца зведаць, якім ён вернецца пасля экспертызы, якая будзе праходзіць у Навінках…
Дзмітрый быў прыкладам для нашага сына, ён вучыў яго клапаціцца аб людзях, аб жывёлах, яны праводзілі шмат часу на дачы ўдваіх, ездзілі на рыбалку, сёлета быў першы дзень нараджэння сына, на якім не было таты. Дзе б Дзіма не быў, нават па-за межамі краіны, ён заўсёды прыязджаў на дзень нараджэння нашага сына!
Мы вельмі любім і чакаем нашага тату!
Нашаму сыну споўнілася 6 гадоў, у яго ёсць праблемы са здароўем, СПС, дызартрыя. На яго лячэнне, працэдуры, заняткі са спецыялістамі патрабуецца шмат грошай, мы жывем на здымнай кватэры, майго прыбытку ці ледзь хапае на аплату кватэры і нашых патрэб з сынам.
Я працую як фіз.твар, сын часта хварэе, яго трэба вадзіць на заняткі, працэдуры, праходзіць лячэнне, мы з мужам падладжваліся, хто можа, па чарзе гэта рабілі.
Цяпер усё лягло на мае плечы, я стала менш працаваць, мой даход стаў яшчэ ніжэй, а муж знаходзіцца пад следствам.
Якая сума неабходна?
2060 € — гэтая сума патрэбна на паўгода для аплаты адвакатаў, т.я. следства будзе ісці не менш за 6 месяцаў.