Добры дзень!
Мяне завуць Міхась. Я былы настаўнік фізікі.
[імя і профільны прадмет з меркаванняў бяспекі зменены, Фонд BYSOL мае ўсе ідэнтыфікацыйныя дакументы].
Я з'ехаў з краіны вясной 2023 года пасля таго, як мяне чарговы раз затрымалі і збілі за ўдзел у маршах. Але ў Беларусі ў мяне застаўся сын. Ён падлетак, яму ўсяго 15 год.
Калі я з'ехаў, у хлопца пачаліся праблемы з адміністрацыяй каледжа, дзе ён навучаецца. Педагогі прыдзіраюцца да кожнай дробязі і не прапускаюць магчымасці патузаць нервы падлетку. Усё ідзе да таго, што сына адлічаць. Але гэтага мала, да яго ўжо некалькі разоў з праверкамі прыходзілі супрацоўнікі ГУБАЗіКу.
У дадзенай сітуацыі ёсць толькі адно адэкватнае выйсце – забраць сына да сябе. Але каб не псаваць хлопцу жыццё (ці мала, штосьці пойдзе не так, і дзіцяці трэба будзе вярнуцца), я павінен аплаціць яго навучанне. Сума — 5200 рублёў. Прашу дапамагчы мне з аплатай навучання сына.
Сума збору:
€1500
Плата за навучанне сына ў каледжы.