Майго непаўналетняга сына ў 2020 годзе затрымалі за ўдзел у масавых беспарадках па арт.293 ч.2. Дашлі і апісалі маёмасць, аўтамабіль. Бо ён непаўналетні — яго затрымалі, але пад асабістае даручальніцтва мамы і бабулі выпусцілі да суда.
Калі адбыўся суд, у адных з дзён сын на суд не з'явіўся, яго падалі ў вышук, а праз 2 месяцы на маці і бабулю пракуратура падала ў суд за невыкананне даручальніцтва. Суд пастанавіў даць штраф у 150 базавых на кожную.
Ні апеляцыя, ні адтэрміноўкі, ні растэрміноўкі не дапамаглі. Прайшло 4 суды і ўсюды адмова. Жадаюць адразу ўсю суму і яшчэ зверху 10% выканаўцам. У мяне ёсць яшчэ двое непаўналетніх дзяцей, адзін з іх хворы, патрэбны кожны месяц дарагія прэпараты. Хутка ў сям'і з'явіцца яшчэ адно дзіця. Цяпер у сям'і ўзніклі цяжкасці. У дэкрэтным водпуску на дапамогу пражыць усім проста немагчыма.
Дайшло да таго, што выканавец наклала арышт на кватэру. Вельмі прашу памагчы.
Якая сума неабходна?
500 € — Гэта працэнты выканаўцам за штраф.