Шматдзетнай сям'і палітвязня Сокала Уладзіміра патрэбна дапамога

  • Гісторыя

9 лютага 2021 года быў затрыманы мой муж Сокал Уладзімір. Чатыры месяцы вялося следства, 03 чэрвеня 2021 года яго ўзялі пад варту ў зале суда. З 3.06 па 9.08 ён знаходзіўся ў СІЗА-6 Баранавічы. Гарадзенскі абласны суд апеляцыйную скаргу пакінуў без задавальнення. 9.08.2021 майго мужа адправілі на этап, больш за тыдзень яго месцазнаходжанне было не вядома. 18 жніўня мне стала вядома, што ён прыбыў у ВК 15 Магілёў, для адбыцця пакарання.

У нас шматдзетная сям'я, трое дзетак. Самай малодшай на момант арышту таты было ўсе два тыдні. Пасля родаў я перанесла складаную аперацыю, але суд не паглядзеў ні на што. За ўвесь гэты час тата не бачыў сваю прыгажуню дачушку, ёй ужо тры месяцы. Вельмі балюча ўсведамляць, што дзіця расце без бацькі. Мы жывем у здымнай кватэры.

Адзіны даход на сённяшні дзень, гэта дзіцячая дапамога. Апроч пазбаўлення волі, два гады калоніі агульнага рэжыму, яшчэ трэба выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды і дзяржпошліну суда (1100 бел.руб).

Яны пакаралі не толькі мужа, але і ўсю нашу сям'ю, пакінуўшы дзяцей і мяне без падтрымкі, клопату і каханні.

Якая сума неабходна?

1030 € — На пагашэнне пазову 500 еўра, 500 на дапамогу сям'і.

:
€ 1 109
Збор завершаны. Сабрана: € 1 109